Прапануемы Вашай увазе артыкул распавядае пра мінулагодні фестываль коміксаў у Эрлангене. Ён сабраў разам цэлую сцэну стваральнікаў коміксаў. Адкрыцці фестывалю, навінкі жанру, новыя імёны мастакоў – пра ўсё гэта можна прачытаць у тэксце. Знаёмцеся з артыкулам і Вы будзеце ведаць, які комікс і які мастак-стваральнік коміксаў былі прызнаны найлепшымі ў Германіі ў 2018 годзе.
Запрашаем Вас на апошні ў гэтым годзе паказ фільма. Гэтым разам мы пакажам гісторыю дзяўчыны Айлін: пра яе захапленне конным спортам і кранальнае сяброўства з жарабком Хёрдурам.
Фільм будзе дэманстравацца на нямецкай мове з рускімі субтытрамі, што дапаможа Вам лепей трэніравацца ў аўдзіраванні!
== Чытайце пра сюжэт фільма: ==
Айлін з усіх сіл змагаецца з бесперапыннымі правакацыямі і абразамі з боку аднакласніцы. Аднойчы маладая турчанка канчаткова губляе кантроль і атрымлівае за гэта прысуд моладзевага суда на пяцьдзесят гадзін сацыяльнай працы.
Гэты прысуд становіцца сапраўдным ратункам: Айлін працуе на падворку з ісландскімі коньмі. Яе кіраўніца не толькі кантралюе працу дзяўчынкі, але і дапамагае ёй.
Так Айлін вучыцца ездзіць конна, і ў яе нават завязваецца сяброўства са свавольным жарабком Хёрдурам. І калі яе бацька ў адчаі вырашае вярнуцца назад у Турцыю, дачка ўпэўнена вырашае свой лёс сама.
== Дэталі: ==
Мастацкі фільм, Германія, 2014 Рэжысёр: Экрэм Эргюн Працягласць: 84 хвіліны
Калі: 19 снежня а 19-й гадзіне
Дзе: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх
Неўзабаве наступіць першы Адвэнт і Каляды не за гарамі. 1 снежня ў 11 гадзін мы запрашаем вас на сумеснае ілюстраванае чытанне кніжкі пра Каляды ў бібліятэку Інстытута імя Гётэ!
Смешная гісторыя Даніэля Напа «Мiстэр Брум святкуе Каляды» прызначана для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў.
Пра што распавядае гэта ілюстраваная кніга?
Містэр Брум адказны за беспарадак нават на Каляды! Што робіць Містэр Брум на Каляды? – Вядома, святкуе! А цудоўная калядная ялінка – гэта неад’емная частка сапраўдных Каляд. Са сваімі сябрамі Кашалотам і Барсуком ён накіроўваецца ў лес, каб знайсці самую прыгожую ялінку. Аднак фермер Хакэнпіп таксама жадае святкаваць Каляды: ён крадзе самае прыгожае дрэўца перад самым іх носам! Але так хутка Містэр Брум і яго сябры не здаюцца! Ці здолеюць яны вярнуць яго назад?
Таксама на імпрэзе нашых маленькіх чытачоў будуць чакаць калядная майстэрня і гульні.
Прыводзьце сваіх дзетак, імпрэза будзе вельмі цікавай!
Дэталі:
Калі: 1 снежня аб 11-й гадзіне
Дзе: бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх
Уваход вольны. Увага! Для ўдзелу трэба запісацца да 28 лістапада!
23-24 лістапада ў Мінску ўпершыню пройдзе шоўкейс-фестываль «IskraShowcaseWeekend», у якім возьмуць удзел артысты з Германіі, Францыі і Беларусі. Беларускіх удзельнікаў абіралі спецыялісты з Францыі і Германіі з 153 дасланых заявак.
Фестываль будзе складацца з двух вечаровых канцэртаў і аднадзённай адукацыйнай праграмы. Усе мерапрыемствы пройдуць на базе культурнага цэнтра «Корпус» (Мінск, пр-т Машэрава, 9/8).
– Задача мерапрыемства – дапамагчы беларускім артыстам атрымаць канцэрты ў Еўропе. Менавіта таму музыкантаў для выступаў на «Iskra Showcase Weekend» папярэдне адбіраюць і глядзяць на месцы практыкі – прадстаўнікі фестываляў і букінг-агенты з Германіі і Францыі, – зазначае Якаб Рачак, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску, адзін з арганізатараў «Iskra Showcase Weekend». – А для беларускіх гледачоў гэта магчымасць паглядзець на сваю музыку вачыма еўрапейцаў. Зразумець, што яны лічаць самым актуальным. І, канечне ж, паслухаць цікавых еўрапейскіх артыстаў.
Праграма IskraShowcaseWeekend:
Пятніца, 23 лістапада – ElectronicShowcase – с 18:00 до 22:30
Вы цікавіцеся культурай Германіі і нямецкай мовай? Вы хацелі б вывучаць нямецкую? Запрашаем Вас у Інстытут імя Гётэ ў Мінску на Дзень адчыненых дзвярэй!
У гэты дзень Вы зможаце:
· даведацца ўсё пра нашыя курсы, атрымаць кансультацыю ў кваліфікаваных супрацоўнікаў і падабраць навучальную праграму, якая Вам найбольш падыходзіць!
· схадзіць на ўрок, выпрабаваць на сабе нашы метады навучання і абавязкова вывучыць Вашы першыя словы на нямецкай мове!
· зазірнуць на паліцы нашай бібліятэкі, стаць ейнымі чытачамі, а таксама карыстальнікамі электроннай бібліятэкі «Onleihe»!
Прыходзьце і даведайцеся пра нашыя прапановы!
Глядзіце праграму Дня адчыненых дзвярэй на нашым сайце:
Запрашаем Вас на Фестываль нямецкамоўных тэатраў ПАШ-школ!
Тэатральныя групы ПАШ-школ з Барысава, Мінску, Маладзечна, Оршы і Вільні прадставяць гледачам 10 кастрычніка 2018 года ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 10–20-хвілінныя пастаноўкі.
Сярод іх будуць такія інсцэніроўкі, як «Мяшчанскае вяселле», «Падарожныя прыгоды ў Штутгарце», «Альберт», «Шоу талентаў», «Катастрофа», «Пудынг», «Рамэа і Джульета – напэўна».
Акрамя таго, тэатральная группа з Барысава пакажа пастаноўку, над якой яны будуць працаваць на працягу трох дзен перад фестывалем з тэатральным педагогам з Германіі – Надзін Боос.
11 лістапада з 14 да 22 гадзіны пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў прасторы OK16 (вул. Кастрычніцкая, 16) пройдзе шосты фестываль гарадской культуры «Rough Trade Day».
На гэты раз каманда арганізатараў і мастакоў #KeepMinskWeird падрыхтавала праграму актыўнага адпачынку: майстар-класы па самаабароне, свінгу і катанні на скейце. Увесь дзень на фестывалі – лонгборды і пракур, дансеокэ, дыджэі і жывыя музыканты. Бясплатны абмен добрым адзеннем і кнігамі і маркет дзіўных рэчаў. Адзенне, якое не падыйшло да абмену, скіруецца ў прытулак «Дом сабачай надзеі» для чацвераногіх, каб нашы хвастатыя сябры не мерзлі ўзімку.
Галоўнай падзеяй фестывалю «Rough Trade Day» стане прыезд нямецкага мастака і музыканта Джыва Авіньёна (Neoangin). Сталы госць галерэй і фестываляў па ўсім свеце, жыхар калісьці Нью-Ёрка, а цяпер Берліна, правядзе майстар-клас па стварэнні картонных DIY-масак і вечаровы канцэрт.
Уваход на фестываль і ўдзел у майстар-класах бясплатныя.
18 кастрычніка 2018 года ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску адбудзецца сустрэча з нямецкай пісьменніцай Марленэ Родэр. Пісьменніца будзе чытаць урыўкі са сваёй кнігі «Cache».
Шчыра запрашаем!
***
Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс – няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс – прывабны хлопец з сям'і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла – «несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам», як яна сама сябе характарызуе. Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з'яўляецца загадкавы Рэд.
***
Арганізатары: Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску, Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
***
Дэталі:
18 кастрычніка а 19-й гадзіне
Бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску, вул. В.Харужай, 25/3
З 19 па 21 верасня 30 школьніц ПАШ-школ з Мінска, Гродна, Слуцка, Маладзечна, Оршы і Барысава ўзялі ўдзел у Дыгітальнай акадэміі для дзяўчат, якую ладзіў Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Праграма акадэміі складалася з некалькіх воркшопаў.
Падчас воркшопу «Крэатыўны дызайн робатаў», які праводзіла дызайнерка Амэлі Голдфус з Лейпцыга, школьніцы канструявалі простых робатаў са звычайных матэрыялаў, якія працуюць ад батарэек, а таксама прайшлі практычныя ўводзіны ў Праграму дызайну робатаў «ARDUINO».
Цікавым быў эксперыментальны воркшоп «Дыгітальная кампазіцыя». Рэференткі Фраўкэ Хобергер, выкладчыца музыкі з Хановеру і музыкантка з Мінску Наталля Куніцкая (Mustelide) прапанавалі яго ўдзельніцам самастойна даследаваць розныя мабільныя дадаткі для стварэння музыкі – такім чынам яны інтуітыўна пазнаёміліся з інструментаром дыгітальнай кампазіцыі.
«Code Girls» з Лейпцыга Наталі Сантопскі і Юлія Хофман распавялі ў гульнявой форме пра азы інфарматыўных тэхналогій падчас воркшопу «Праграмаванне для пачынаючых». Як распрацаваць мабільны дадатак? Якія задачы паўстаюць перад камандай праграмістаў? Як запраграмаваць дадатак па вывучэнню слоўнікавага запасу? Цягам воркшопу «Code Girls» адказалі на гэтыя пытанні творча і практычна.
22 верасня 2018 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску сардэчна запрашае ўсіх жадаючых на інтэрактыўны фэст digital@goethe. Праграма разнастайная і накіравана на ўсіх, хто пачынае альбо працягвае вывучаць нямецкую мову сучаснымі метадамі.
Інтэрактыўны фэст digital@goethe ўключае прапановы як для старажылаў, так і для навічкоў у лічбавым свеце. Вы зможаце запраграмаваць робата-мастака, напісаць лічбавую кампазіцыю, прайсці курс дыгітальнага ўніверсітэта, трапіць у віртуальную біблітэку будучыні і павучыць нямецкую мову на электронных прыладах.
На працягу ўсяго фэста эксперты з Германіі і Беларусі будуць кансультаваць вас па пытаннях дыгітальнага вывучэння і выкладання нямецкай мовы.
Сярод экспертаў мерапрыемства:
«Code Girls» Юлія Хофман і Наталі Сантопскі з Лейпцыга – аўтаркі кніг і кіраўніцы семінараў па кодынгу, праграмаванні і дыгіталізацыі;
Амелія Голдфус, дызайнерка робатаў і дацэнтка Вышэйшай школы мастацтва і дызайна Бург Гібіхенштайн ў Гале;
Фраўкэ Хохбергер – ініцыятарка першай музычнай студыі APP ў Гановеры і вядучая семінараў і трэнінгаў па лічбавай кампазіцыі;
а таксама сінці-поп-музыкантка і электронны геній Наталля Куніцкая, вядомая як Mustelide.
Шчыра запрашаем!
Дэталі:
Час: 22 верасня 2018 г., 14.00–19.00
Месца: Інстытут імя Гётэ, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх
Удзел па папярэднім запісе: запіс да 14 верасня па тэлефоне альбо эл. пошце. Уваход вольны.